Конкурс чытальнікаў “Жывая класіка”

21.02.2024

21 лютага 2024 года прайшоў традыцыйны конкурс чытальнікаў “Жывая класіка”, прысвечаны Міжнароднаму Дню роднай мовы. Удзельнікамі  сталі вучні 1-11 класаў. З іх вуснаў гучалі творы Я.Коласа, Я. Купалы, А.Куляшова, Г.Бураўкіна і іншых вядомых майстроў слова.

Якую асалоду атрымалі гледачы ад прыгожай мілагучнай беларускай мовы! Усім  удзельнікам былі ўручаны  прызы, а самыя лепшыя чытальнікі былі адзначаны дыпломамі. Атрымалася сапраўднае свята беларускага слова.