Міжнародны дзень роднай мовы

21.02.2023

Кажуць, мова мая аджывае

Век свой ціхі: ёй знікнуць пара.

Для мяне ж яна вечна жывая,

Як раса, як сляза, як зара.

П. Панчанка

Сення, 21 лютага 2023 года, у бібліятэцы ДУА «Сярэдняя школа №2 г. Мар,іна Горка» прайшло святкаванне Міжнароднага дня роднай мовы.  Гэта стала традыцыйным мерапрыемствам для нашай школы, вельмі важным святам для дзяцей і педагогаў. Мова яднае нацыю, народ і ўсіх людзей, якія пражываюць на тэрыторыі  краіны і за яе межамі. Кожны чалавек павінен  шанаваць сваю мову, традыцыі і культуру свайго народа.

Родная мова шмат не патрабуе. А калі ўжо назваў яе роднай, калі лічыш яе такой для сябе – павінен жа быць перад ёй хоць нейкі абавязак! Ці хоць часам пра яе думай.

Нашы бацькі,  дзяды і прадзеды  нямала зрабілі, каб  беларуская  мова была прызнана як роўная сярод іншых моў свету.

У бібліятэцы да гэтага дня была створана выстава “Чытайце беларускае”. Таксама ў  бібліятэцы  прайшла займальная  гульня  “Вандроўка ў родную мову”: трэба было разгадаць рэбус, знайсці  ў тэксце лічэбнікі, перакласці словы з беларускай на рускую мову. У бібліятэцы і фае школы на працягу дня гучалі песні  на беларускай мове .

Любіце, шануйце, паважайце родную мову, размаўляйце на ёй часцей!