Конкурс чытальнікаў на беларускай мове

24.02.2023

З легендаў i казак былых пакаленняў,

З калосся цяжкога жытоў i пшанiц,

З сузор'яў i сонечных цёплых праменняў,

З грымучага ззяння бурлiвых крынiц.

З птушынага шчэбету, шуму дубровы,

I з гора, i з радасцi, i з усяго

Таго, што лягло назаўсёды ў аснову

Святынi народа, бяссмерця яго, –

Ты выткана, дзiўная родная мова.

                                                                                              Максім Танк

 

 

 

У нашай школе стала ўжо добрай традыцыяй да Міжнароднага Дня роднай мовы ладзіць конкурс чытальнікаў на беларускай мове.

“Даражыць  пявучым гукам кожным!” Гэтыя словы сталі дэвізам конкурса чытальнікаў, які адбыўся на гэтым тыдні ў нашай школе. Удзел у мерапрыемстве прымалі вучні з 1 па 11 клас.

Са школьнай  сцэны гучалі творы, прысвечаныя мужнасці і гераізму нашага народа ў гады  Вялікай  Айчыннай вайны, вершы пра нашу любімую Беларусь, пра родную мову, лірычныя замалёўкі, байкі. Вучні дэкламавалі творы класікаў беларускай літаратуры, паэтаў – землякоў.

З вялікай прыхільнасцю гледачы прымалі выступленні самых юных  чытальнікаў. Зацікаўленасць, добразычлівасць, цёплая атмасфера панавала ў зале. Выступленні  чытальнікаў нікога не пакінулі раўнадушнымі. Атрымалася сапраўдная свята беларускага слова, якое натхняе вучняў, выклікае жаданне вывучаць сваю мову, паважаць, любіць і берагчы яе!